Месца выхаду: Берасьце
Дата выхаду: 2003-03
Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: У пры выкарыстанні матэрыялаў бюлетэня спасылкі на крыніцу абавязковыя; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтараў і друкаваць артыкулы для далейшай палемікі; бюлетэнь распаўсюджваецца бясплатна на правах унутранага карыстання; Наклад 299 асобнікаў; кантактны тэлефон: +375 0162 22-90-97; e-mail: dziedzich@mail.ru http://www.dzedzich.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Як сказаў у сваёй прадмове Мікола Мішчанчук, прафе-сар філалагічнага факультэта БрДУ, Тенадзь Бураўкін - чалавек, які не прызнае ніякіх кампрамісаў, паэт, без якога немагчыма ўявіць гісторыю беларускай літаратуры". Наконт такой з'явы як згодніцтва, гатовасці ісці насуперак уласнаму сумленню, Бураўкін сказаў у адным са сваіх вершаў: Ах, кампрамісы, кампрамісы... I рукі выпускаюць сцяг. Пры тым, што асноўны кантынгент прысутных на сустрэ-чы складалі дзяўчыны, вельмі дарэчы прыйшліся прачыта-ныя паэтам вершы пра каханне, якія ўвайшлі ў ягоны зборнік лірыкі "Чытаю тайнапіс тваіх вачэй". Акрамя гэтага, гучалі вершы грамадзянскага зместу. I якраз гэтай тэматыцы была прысвечаная большасць пытанняў, якія задаваліся шаноў-наму госцю.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч