Журба Янка, Творы

Творы

Лірыка. Вершы для дзяцей. Проза. Публіцыстыка

Журба Янка

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1993

Выдавец: Мастацкая літаратура

Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура

Памеры: 141с., 21 см

ISBN: 5-340-00771-5

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1993 by Бельскі А. уклад.

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1625]; MiOKB — [2699]

Сыгнатура: V.1.Żur

УДК: 882.6-1=826

Імя Янкі Журбы з'явілася ў газеце «Наша ніва» ў той час, калі з яе старонак ужо шырока гучаў голас Я. Купалы і Я. Коласа. Першы верш паэта «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны «Нашай нівай» у 1909 г., і гэтая публікацыя стала дэбютам маладога паэта. У 1906-1909 гг. Я. Журба вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце на Украіне. Якраз у гэты перыяд і адбываецца светапогляднае пасталенне паэта, пра што ён згадвае ў сваёй аўтабіяграфіі: «Прысылка газет і ветлівае пісьмо рэдактара «Нашай нівы» абудзілі маю нацыянальную свядомасць». Я. Журба ўсёй душой далучаецца да літаратурнага і грамадскага жыцця Беларусі, піша шматлікія вершы, допісы ў «Нашу ніву», у якіх з грамадзянскай устурбаванасцю і заклапочанасцю гаворыць пра меабходнасць глыбокага абуджэння сацыяльна-адраджэнскага духу народа, гартавання яго нацыянальнай самасвядомасці. Творчасць Я. Журбы мацавала лірычны статус беларускай паэзіі, яна прасякнута грамадзянскім, патрыятычным пафасам. Звяраючы свой паэтычны крок з словам Я. Купалы і Я. Коласа, Я. Журба страсным і натхнёным радком імкнуўся сумленна ўзрабляць ніву беларускага Адраджэння, якое, трэба сказаць, дало магутныя крылы ўсёй беларускай літаратуры і культуры на пачатку XX стагоддзя.

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: EEDC | MiOKB

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)