Дранько-Майсюк Леанід, Анёлак і я

Анёлак і я

Апавяданне

Дранько-Майсюк Леанід

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2009

Redaktor: Акулін Эдуард

Opracowanie graficzne: Круглiкаў Юрый

Wydawca: Галіяфы

Wymiary: 96 с.

ISBN: 978-985-6906-16-2

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2009 by Леанід Дранько-Майсюк, Галіяфы

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

UKD: 821.161.3-2

Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка, які чакае маці, і пра мужчыну, якога пакінула каханне, і пра Беларусь, як пра сустрэчу новай зямлі з раскіданым гняздом... Леанід Дранько-Майсюк – аўтар “Полькі беларускай”, вершаў для цудоўнай А. і кнігі для спадарыні Эл – нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года ў Давыд-Гарадку; скончыў маскоўскі Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага; працаваў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Са жніўня 2002 года нідзе не служыць, займаецца чыстым пісьменніцтвам і для яго творчая свабода – лепшы падарунак лёсу.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле