Сьвітанак, 22 (112) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

22 (112) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-12

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Трагікамічны фарс пад назвай “выбары прэзідэнта” завершыўся. Як і заўжды, кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка разам са старшынёй ЦВК Л. Ярмошынай намалявалі ў выніковых пратаколах звыклую для сябе лічбу перамогі –79, 65% (у нашым раёне – 88,12% ). Планка яўкі выбаршчыкаў таксама не знізілася ў параўнанні з мінулай выбарачай кампаніяй па раёну – 95,2 %. Бадай, самае адметнае ў прэзідэнцкай кампаніі было тое, што рэжым вырашыў пагуляць у лібералізацыю і зарэгістраваў десяць кандыдатаў на месца кіраўніка краіны. Пры гэтым уладу трымаючыя разлічвалі, што апазіцыйны рух будзе размыты ўнутранымі рознагалоссямі сярод электарату, акрамя таго, асабістыя амбіцыі дэмакратычных лідэраў зробяць іх статыстамі кампаніі на фоне “моцнага правадыра”. Але, як казаў адзін вядомы расейскі прэм’ер-міністр, – хацелі як лепш, а выйшла, як заўсёды. Атрымалася ўсё наадварот: сценар адного рэжысёра ганебна праваліўся, і горш за ўсё было тое, што правадыр паламаў яго сам. Выкарыстоўваючы прамы эфір БТ, альтэрнатыўныя кандыдаты выказалі ўсю праўду пра тое беззаконне, што робіцца ў краіне вертыкальшчыкамі ўлады, а Лукашэнку абвінавацілі ва ўсіх смяротных грахах. Гледзячы на смелыя выступленні дэмакратычных лідэраў, нават махровыя лукашысты сярод пенсіянераў былі шакіраваны.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле