Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2010-12
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Разам з падпарадкаваным сабе народам яна патроху каціцца ў непрадказальным кірунку, карыстаючыся напрацаванымі за Саветамі метадамі кіравання. Выдумаць нешта новае нельга, а пераймаць досвед мясцовага самакіравання, што існуе ў цывілізаваным свеце, для чынавенства смерці падобна. Вось і перабіваюцца тым, што ёсць– вышэйстаячы чыноўнік апантана вучыць працаваць ніжэйстаячага, робячы выгляд больш абазнанага ў гэтай справе чалавека. Але праўда ў тым, што кожны з іх застаецца асобай залежнай. Замест таго, каб падзяліцца з народам часткай улады, яны імітуюць бурную , але пустую дзейнасць. Кіраўнікі ўстаноў і ведамстваў праводзяць прыём грамадзянаў, «прамыя лініі», «гарачыя тэлефоны» і “ прынародныя поркі”, аднак, як паказвае практыка, нічога не змяняецца па сутнасці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі