Месца выхаду: Брест
Дата выхаду: 2010-11
Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
Рэдакцыйная калегія: Агіевіч Ю., Белавус П., Дайлід П., Касцючык Н., Сашко Я., Малюта Стэфанія - адказны сакратар
Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
Copyright © 2006-2010 by Дзедзіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сёлета Захад праяўляе вялікую ўвагу да прэзідэнцкіх выбараў, што мусяць адбыцца 19 снежня, і звязана гэта найперш з перспектывамі геапалітычнага супрацоўніцтва. Востры канфлікт з Расеяй прывёў да таго, што беларускаму кіраўніцтву цяпер, як ніколі раней, патрэбна міжнародная легітымнасць, прызнанне вынікаў выбараў з боку сусветнай супольнасці і, перш за ўсё, Захаду. Таму сцэнар цяперашняй выбарчай кампаніі істотна змяніўся: ЦВК зарэгістравала ўсе ініцыятыўныя групы, якія задавальнялі мінімальным патрабаванням заканадаўства, пікеты па зборы подпісаў свабодна стаялі ў цэнтры сталіцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі ЕС, і нават сам А. Лукашэнка праз СМІ заклікаў грамадзянаў Беларусі падпісвацца за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Ці значыцца гэта, што ў краіне наступіў сапраўдны росквіт дэмакратыі? За каментаром мы звярнуліся да віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, прадстаўніка грамадзянскай ініцыятывы “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч