Інфа-Кур’ер, 50 (515) 2010

Інфа-Кур’ер

штотыднёвая рэгіянальная газета

50 (515) 2010

Месца выхаду: Слуцк

Дата выхаду: 2010-12-16

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Copyright © 2010 by Інфа-Кур'ер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Салігорску 12 снежня Чыжэвіцкая Пакроўская царква адзначыла сваё 215-годдзе, на якое прыбыў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. Да гэтага святкавання добра падрыхтаваліся. Была добраўпарадкавана тэрыторыя храма і пад'яздныя пуці да яго. На самім царкоўным комплексе зроблены вялікія аднаўленні: усюды зіхацяць свежыя фарбы, сцены атрымалі новую роспісь, намаляваны новыя карціны па біблейскім сказанням. Пасля богаслужэння, якое правёў Мітрапаліт, адбылося цікавае відовішча — рэканструкцыя бітвы расійскага войска з напалеонаўскімі салдатамі. Як сведчыць гісторыя, каля Пакроўскай царквы ў 1812 годзе атрад партызан пад кіраўніцтвам князя Вітгенштэйна і мясцовага памешчыка Корсака захапіў у палон адступаючы атрад французаў пад камандаваннем Мішэля Дзюпона. У гонар гэтай перамогі перад царкоўным комплексам быў рэканструіраваны бой паміж французскімі і рускімі войскамі. Яго ажыццявілі ўдзельнікі гістарычнага клуба з Барысава. Відовішча мела вялікую цікавасць у прысутных. За бітвай назіралі Мітрапаліт Філарэт, старшыня райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі, старшыня раённага савета Лідзія Клішэвіч. Уладыка Філарэт падзякаваў салдат за «перамогу над французамі» і пажадаў, каб на беларускай зямлі ніколі не чулася выбухаў выйны.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле