Сьвітанак, 21 (111) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

21 (111) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-12

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На фініш выйшла чарговая выбарчая імітацыя. Значным яе адрозненнем ад папярэдняй стала вялікая колькасць кандыдатаў і адпаведна большы час іх выступаў на радыё і тэлебачанні. Разам з гэтым была адпаведна большая магчымасць свабодна збіраць подпісы, а таксама весці агітацыю. І выбаршчыкі мусяць задумацца: “Чаму гэта адбываецца зараз, а не ў 2006 годзе?”. І адказ на гэта зусім просты. Арганізатар выбарачай кампаніі ўжо прайграў. Пачаўшы сваю дзейнасць з тэзы “я краіну за цывілізаваным светам не павяду” праз 15 гадоў вымушаны ў цывілізаванага свету браць шматлікія крэдыты і падпарадкоўвацца пакуль фармальна правілам паводзінаў у цывілізаваным свеце: актывістаў не штрафаваць, агітаваць даваць свабодна. Але пакуль засталася адна мяжа на якой ён стаіць “на смерць” – падлік галасоў выбаршчыкаў. Кіраваць гэтай місіяй яго вертыкаль давярае толькі правераным неаднаразова надзейным супрацоўнікам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле