Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2010-12
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Першае, што кінулася ў вочы–гэта нежывыя твары прысутных на сходзе. Паглядзіце на твары расейцаў, малдаванаў, кіргізаў– там праменіць свабода. Тутэйшыя людзі скаваныя ланцугамі залежнасці. У самым пачатку , калі дэлегаты чакалі свайго “вялікага кормчага”, у зале стаяла такая гнятлівая атмасфера, што абурыўся нават ён. Складваецца ўражанне, што грамадства адкінулі на дзесяцігоддзі назад. Ніводны альтэрнатыўны голас не прагучаў з вуснаў выступоўцаў, прасеяных праз сіта хлуслівага дэлегавання. Але адзін выступ мяне ўразіў. Перад заключным спічам Лукашэнкі выступала пенсіянерка з Таліну, якая прэзентавала беларусаў замежжа. Выступала на чысцюткай беларускай мове. Яна паскардзілася на цяжкае жыццё ў Эстоніі, дзе прыбіральшчыца мусіць ведаць ажно тры мовы, пахваліла беларусаў за тое, што яны беларусы. Сказала, што аб’ездзіла ўсю Еўропу і што паўсюль пазнае сваіх суайчыннікаў нават праз расейскую мову, бо тутэйшы акцэнт усё адно выдае іх. Напрыканцы яна выказала пажаданне, каб наступны сход праводзіўся па-беларуску.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі