Узгорак, 45/2010

Узгорак

агульнапалітычная газета

45/2010

Publication Place: Горкі

Publication Date: 2010-11-11

Editor: Брокараў Эдуард

ISSN: 2075-941X

Copyright © 2010 by Узгорак

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

У Горках сталі вядомыя вынікі збору подпісаў сярод жыхароў горада і раёна за кандыдатаў у прэзідэнты. Горацкая раённая выбарчая камісія завяршыла праверку падпісных лістоў у падтрымку вылучэння грамадзянаў у якасці кандыдатаў у прэзідэнты. Паводле афіцыйнай інфармацыі сярод незалежных кандыдатаў лідзіруе Алесь Міхалевіч. За яго мясцовыя выбаршчыкі падп ісваліся найбольш ахвотна. Такім чынам у камісію было здадзена 1299 подпісаў, з якіх усе былі прызнаныя сапраўднымі. На другім месцы нечакана апынуўся Яраслаў Раманчук. Хоць амаль ніхто не бачыў ягоных актывістаў, у Горацкую камісію былі пададзены 1223 подпісы, з якіх сапраўднымі прызналі толькі 1206. У падтрымку Рыгора Кастусёва – кандыдата ад найстарэйшай беларускай партыі БНФ – свае подпісы паставілі 536 чалавек. Члены камісіі засумняваліся роўна ў 30 подпісах. У выніку ў агульны ўлік Кастусёва Горацкі раён даў 506 подпісаў.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Узгорак

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле