Права на волю, № 20 (281) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэн

№ 20 (281) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-10

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 by Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Каля ста чалавек узялі ўдзел у "Пікеце памяці", які прайшоў 29 кастрычніка ў Менску на прасьпекце Незалежнасьці насупраць будынку КДБ. Пікет арганізавалі актывісты ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва. У акцыі, апрача Кастусёва, удзельнічалі таксама прэтэндэнты ў кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, АлесьМіхалевіч, Віталь Рымашэўскі і Мікола Статкевіч. Удзельнікі пікету трымалі ў руках сьвечкі, кветкі і бел-чырвона-белыя сьцягі з жалобнымі стужкамі. Пікет памяці праводзіўся ў Менску чацьвёрты год запар. Менавіта ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году было расстраляна каля ста прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле