Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010-12-07
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2010 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сапраўды ўвесь свет зараз зачытваецца матэрыяламі, выкладзенымі на сайце "Вікілікс". Адбыўся сусветны скандал: камп'ютарныя геніі "знялі" сакрэтную перапіску дыпмісій ЗША і зараз порцыямі выкладаюць яе ў інтэрнэце. Дзяржсакратар Хілары Клінтан ужо прынесла ўсім краінам прабачэнне за тую інфармацыю, што будзе абнародавана; у Германіі адзін высокі чыноўнік падаў ужо ў адстаўку, бо не адпавядае сваёй пасадзе як надта гаваркі; шэраг краін спрабуюць нешта абвергнуць, большасць — проста замоўчваюць тое, што адбылося… Шчыра скажу, апублікаваныя дакументы — гэта вельмі цікавае чытанне, якое дапамагае зразумець закуліссе сусветнай палітыкі. Але ЗША хоць і апынуліся ў няёмкім стане, але не страцілі твар. Кажуць амерыканцы пра тое, што абараняюць дэмакратыю па ўсім свеце — і сапраўды сакрэтныя дэпешы сведчаць, што яны па ўсім свеце адсочваюць, дзе ўлады разагналі акцыю пратэсту, дзе з'явіліся палітвязні, што робіцца для іх вызвалення… Кажуць, што змагаюцца з наркатрафікам — і ў дэпешах размова ідзе не пра тое, як зарабіць на наркотыках, а як яны ўгаворваюць сусветных лідараў пачаць барацьбу з гэтай навалай…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля