Савіцкі Алесь, Ніхто не хацеў ад'язджаць назаўсёды

Ніхто не хацеў ад'язджаць назаўсёды

Запіскі старога эмігранта

Савіцкі Алесь

Publication Place: Мінск

Publication Date: 1968

Editor: Мацкевіч В.

Book Series: Бібліятэчка газеты Голас Радзімы

Sizes: 60 с., 17 см

Category: History; Society; Memoirs

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [2177]

На першы погляд, усё ішло добра ў нашай сям'і, усё ладзілася. Але гэта быў уяўны дабрабыт. Пад адным дахам, на адным кавалку зямлі жыло чатыры сыны. Я быў самы малодшы сярод братоў. Старэйшы ўжо ажаніўся, а двое другіх пакуль хадзілі халасцякамі. Па меры таго, як падрасталі дзеці, у бацькі ўзрастала трывога за іх лёс. Як ні круці, а настане дзень, калі прыдзецца дзяліць сыноў. Кожнаму з іх дастанецца васьмушка зямельнага ўчастка. I тады ад нашай «моцнай» гаспадаркі не застанецца нічога. Калі разам мы яшчэ можам пражыць, то кожны паасобку стане батраком і пойдзе з торбай.

Catalog: BTH

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)