Крывінка, 20 (82) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

20 (82) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-11

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падбрэхічы яго вялікасці. Раз на пяць гадоў афіцыйныя СМІ пры­мушаны ўпусціць на тэлеэкраны, радыё і старонкі падуладных газет апазіцыю. А таму сёння ўжо ніхто больш не задае пытання: “А хто акра­мя Яго?” Маладыя і пажылыя, але ўсе таленавітыя, амаль усе з іскрынкай Божай, бальшыня кандыдатаў у Прэзідэнты не можа не спадабацца выбар­цам. Пасля іх першых выступаў у СМІ цікава было паглядзець на рэакцыю людзей, якія да гэтага часу за “мудрымі” размовамі Лукашэнкі аб іх не чулі. І трэба сказаць, што вы­ступы Віталя Рымашэўскага (БХД), Мікалая Статкевіча (сацыял-дэмакраты), Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчу­ка (АГП), Уладзіміра Някляева і іншых кандыдатаў вельмі імпануюць людзям. Тое, што яны гавораць чыстую праўду, можна заўважыць і па нерво­вай рэакцыі на іхнія выступы з боку дзяржчынавенства (уключна з Ярмошынай) і журналістаў, якія прыслужва­юць уладзе. Сп. Ярмошына на­огул не мае права выказваць сваю прыватную думку аб станоўчых ці адмоўных якас­цях таго ці іншага кандыдата, бо гэта парушэнне закону. Але яна праз дзяржаўныя СМІ не стамляецца штодня “трубіць” пра “няправільныя” паводзіны прэтэндэнтаў на важнейшую пасаду. Наогул, дзяржаўныя СМІ паводзяць сябе настолькі нахабна, што дзіву даешся. Не паспее чарговы канды­дат у прэзідэнты адысці ад мікрафону, дзе яму выдзелілі роўна паўгадзіны, як на ўсю магутнасць уключаецца дзяржаўная машына хлусні. Яна пачынае абліваць бру­дам чарговага кандыдата ў Прэзідэнты і праслаўлць адзінага, правільнага, які і трымае іх для гэтай мэты.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле