Беларускі Рэзыстанс, 2 (9) 2010

Беларускі Рэзыстанс

2 (9) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-11

Рэдактар: Ёрш Сяргей

Выдавец: Беларускі Рэзыстанс

Copyright © 2009 by Беларускі Рэзыстанс

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З Уладзімерам Сіўко мы пазнаёміліся ў чэрвені 1996 году. Да яго ў Любчу мяне прывёз “рагулявец” Андрэй Вайтовіч. Пазнаёміў, даў рэкамэндацыю і пайшоў да сваякоў у вёску, а мы з Сіўком праседзелі два дні ў яго ўтульным доме, размаўлялі. Я прывёз ксэру эміграцыйнай публікацыі пра “швадрон Рагулі”, спадар Уладзімер яе чытаў і адразу ж камэнтаваў, выпраўляў памылкі, удакладняў, расшыфроўваў крыптанімы. А яшчэ ён чытаў свае вершы, некаторыя зь якіх былі напісаныя ў бальшавіцкіх канцлягерах. Мне імпанаваў гэты разважлівы, мудры, добры і вясёлы чалавек. Мы пасябравалі. Ліставаліся, зрэдку сустракаліся. Я друкаваў яго вершы ў газэце “Голас камбатанта”, заахвочваў яго да напісаньня ўспамінаў. Але спадар Ўладзімер усё адкладаў гэта на пазьнейшы час. Відаць, разумеў наколькі гэта адказная і цяжкая праца, і паволі да яе рыхтаваўся.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларускі Рэзыстанс

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Зьмест
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вокладка