Miejsce wydania: Нью-Ёрк
Data wydania: 2007-08
Redaktor: Клакоцкі Марат
Wydawca: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
На Мангэтане 15 ліпеня прайшло адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў, якое традыцыйна пачынаецца Маршам Паняволеных Народаў, у якім самы актыўны ўдзел бяруць прадстаўнікі беларускай грамады Амэрыкі й сябры БАЗА. У 1958 годзе прэзыдэнт Айзэнгаўэр праклямаваў трэці тыдзень ліпеня Тыднем Паняволеных Народаў, што пакутавалі пад ярмом камунізму, таталітарызму і замежнай акупацыі. Праклямацыя была зробленая ў адказ на зварот прадстаўнікоў эміграцыйных арганізацыяў Усходняй Эўропы, у тым ліку і Беларусі, якія аб’ядналіся для дапамогі сваім народам, што апынуліся пад расейскім панаваньнем.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Беларус