Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2007-07
Рэдактар: Клакоцкі Марат
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
ISSN: 1054-9455
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Беларуска-амэрыканская грамада ўшанавала аднаго з сваіх самых актыўных і заслужаных сяброў, доктара Вітаўта Кіпеля. Банкет на адзначэньне ягонага 80-годзьдзя, наладжаны ўправай Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ды сям’ёй юбіляра, адбыўся 10-га чэрвеня ў залі Беларуска-Амэрыканскага Цэнтру ў Саўт-Рывэры, Нью-Джэрзі. Залю ўпрыгожылі выстаўкай фатаграфіяў, што адлюстроўваюць падзеі, да правядзеньня якіх спрычыніўся юбіляр, або ў якіх ён браў актыўны ўдзел, ды выстаўкай напісаных або выдадзеных ім кнігаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус