Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1997
Рэдактар: Вяроўкін-Шэлюта Уладзіслаў
Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Шляхты
Copyright © 1996 by Згуртаваньне Беларускае Шляхты
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1448.]; EEDC — [199]
Шляхі пазбаўленьня шляхецкага стану маёнткаў былі розныя — праз канфіскацыі, зьвязаныя з удзелам у палітычных падзеях іх уладальнікаў, менш - за даўгі апошніх, у выніку адсутнасьці спадчыньнікаў ці шляхам куплі ў казну. Канфіскацыя азначае прымусовае адчужэньне маёмасьці на карысьць дзяржавы без кампэнсацыі страты яго ўладальніку. У Расеі XVIII ст. існавала асобая канцыляршя канфіскацыяў, што адпісвала ў казну маёнткі за нядоімкі, банкаўскія даўгі, нярэдка ў вяльможаў, якія трапілі ў апалу пры перамене вярхоўнай улады. Абсалютысцкі ўрад Кацярыны II, які максімальна ўмацаваў памесную ўладу дваранства, зьнішчыў практыку адвольнага пазбаўленьня маёнткаў. Даравальная грамата дваранству 1785 г. ня толькі забараніла гэта рабіць без суда, але і сьцьвердзіла, што ў выпадку прысуду і па важнейшаму злачынству маёнтак аддаваць законнаму яго спадчыньніку ці спадчыньнікам . Нават пры вымушанай куплі Скарбам прыватнай уласнасьці для любых грамадзкіх, дзяржаўных ці гаспадарчых патрэбаў, неабходна было выданьне спэпыяльнага папскага ўказа. (У. Сосна, Перавод у дзяржаўную ўласнасьць шляхецкіх маёнткаў у канцы XVIII - першай палове XIX стагоддзя, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC
Пэрыёдыка: Годнасьць