Сьвітанак, 19 (109) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

19 (109) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-11

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Народнае веча на загаду прэзідэнта. Паводле афіцыйных даных 6-7 снеж­ня ўлады актыўна рыхтуюць правядзенне гэтак званага Усебеларускага на­роднага сходу. Склікаецца сход на аснове артыкула 37 Канстытуцыі Рэспублікі Бе­ларусь і ў мэтах рэалізацыі канстутыцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На сходзе плануец­ца абмеркаваць рэалізацыю Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гады, вызначыць курс развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Новая Прагра­ма будзе прынята з улікам народнага меркавання дэлегатаў, якія прыбудуць на сход – кіраўнік краіны Аляк­сандр Лукашэнка ганарыцца тым, што ён заўсёды раіцца з народам па стратэгічных пытаннях. Ён лічыць, што калі будзе такім чынам абапірацца на народ, то “абваліць краіну нікому не ўдасца”. Пры гэтым удакладняе, што галоўныя “абвальшчыкі” Беларусі – Расія, Еўразвяз, Амерыка, чамусьці ў гэты спіс нядобразычліўцаў трапіла і Украіна. Чацвёрты Усебеларускі сход пройдзе ў сталіцы рэспублікі, у якім прымуць удзел дзве с пало­вай тысячы чалавек, у тым ліку і дэлегацыя ад нашага раёна. У падрыхтоўчы перы­яд да прадстаўнічага фору­му ў працоўных калектывах нашага раёна прайшло вы­лучэнне ўпаўнаважаных на раённы сход. Усяго было вы­лучана 236 упаўнаважаных. Найбольшую долю склалі работнікі прадпрыемстваў і арганізацый аграрна­га сектара. 5 лістапада ўпаўнаважаныя сабраліся на раённы сход у Шуміліне, на якім выбіралі прадстаўнікоў на народны форум. У выніку галасавання дэлега­ты працоўных калектываў Шу

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле