Покліч Волі, 19 (90) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

19 (90) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-11

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

“Я вас заб’ю і закапаю, і мне загэтанічогане будзе”. Пад час збору подпісаў за магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ у Віцебску адбыліся тры заўважаных СМІ інцыдэнты, звязаныя з пагрозамі і хуліганскімі выхадкамі ў адрас збіральнікаў подпісаў і нават з нападам на фотавыя­ву аднаго з кандыдатаў-Уладзіміра Някляева. 28 кастрычніка на 700 тысячаў рублёў у судзе Кастрычніцкага ра­ёну быў аштрафаваны 34-гадовы Аляксандр Гайдук, які на працягу двух дзён, 16 і 18 кастрычніка, “тэрарызаваў” пікеты па збору подпісаў за Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева і Дзмітрыя Уса, што праходзілі побач з плошчай Свабоды. Са словаў аднаго са збіральнікаў подпісаў Вадзіма Кузміна, які, не дачакаўшыся дапамогі ад міліцыі, у рэшце рэшт і затрымаў хулігана, мужчына быў апрануты ва ўсё чорнае, і нават вочы схаваў пад чорнымі акулярамі. Знаход­зячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ён пагражаў фізічнай расправай, лаяўся і абражаў удзельнікаў пікетаў, называючы іх “ворагамі народу”, якія працу­юць на грошы Захаду. “Я вас заб’ю і закапаю, і мне за гэта нічога не будзе”,- казаў нападнік, спасы­лаючыся на тое, што мае сувязі ў КДБ і міліцыі і ўваходзіць у «гру­пу Лукашэнкі». З ягоных словаў вынікае, што ад імя ўлады мож­на тварыць любое свавольства і парушэнне закону. І яго ў нейкім сэнсе можна зразумець, калі сама ўлада праз СМІ беспакарана ганьбіць усіх, хто мае іншыя по­гляды на развіццё нашай агуль­най краіны. І такую, я б сказаў, паталагічную пазіцыю, далёкую ад прававога поля займае н

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле