Крывінка, 19 (81) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

19 (81) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-11

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Палёт на адным крыле, або як зрабіць жыццё дзяцей шчаслівым. Бацькоўскі сход у гімназіі 30-га кастрычніка прайшоў на найвышэйшым узроўні. Цікава, змястоўна, з агеньчыкам па­дышла да арганізацыі сходу адміністрацыя гімназіі. Даклад псіхолага суправаджаўся пака­зам тэзісаў на вялікім экране. А як парадавалі дзеці сваім кан­цэртам! Адным словам – супер. Супер, каб не адно але... За ўсё амаль паўтарагадзіннае афіцыйнае і святочнае мерапры­емства ў сценах гімназіі не пра­гучала ніводнага роднага сло­ва. Ні – вод – на – га!!! Як даклад псіхолага, так і ўсе нумары дзе­так былі выключна на расейскай мове. Куды ж дзелася першая тытульная афіцыйная мова? Яе што, наогул не існуе ў Беларусі? Мо, і такога народу няма – бела­русы, нехта пажартаваў ды ўсё? А ёсць, па выразу адной, думаецца, паўадукаванай асобы, “рускія, але са знакам якасці”. Ды не, яшчэ Купала заявіў у поўны голас: “Я – мужык-беларус...”. Няхай таго бе­ларуса ўпарта не хоча заўважаць спадар Лукашэнка, але баль­шыня людзей у свеце ведае да­кладна, што існуе старажытная беларуская культура, аснову якой складае беларуская мова. Што ж не дазваляе загучаць ёй на поўны голас наогул у нашым грамадстве і, у прыватнасці, у нашай гімназіі. Ды што там на поўны голас, няхай бы вучні хоць упаўголаса спелі “Мама, маці, матуля, дарагая мая...”. А то складаецца ўражанне, што ні песень беларускіх няма ў нас ні пра маці, ні пра тату, ні вершаў. Нібыта ў жыцці спраўджваюцца словы таго ж напаўадукаванага персанажу, што на беларускай мове нельга выказаць нічога вы­датнага.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле