Тут і цяпер, 12.11.2010

Тут і цяпер

12.11.2010

Дата выхаду: 2010-11-12

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Беларусізацыя па-шапіраўскі. У справаводства Гродзенскага аблвыканкама будзе ўкараняцца мова, а супрацоўнікам раяць размаўляць на працы па-беларуску. З ініцыятывы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры прынята рашэнне ўкараняць беларускую мову ў справаводства дзяржаўнай установы, паведамляе радыё «Рацыя». Па словах прэс-сакратара Гродзенскага аблвыканкама Віктара Жалезняковіча, гаворка ідзе пра вусную прапанову Шапіры. Сам старшыня нарады цяпер вядзе па-беларуску. Наступным крокам мусіць стаць абавязковае валоданне беларускай мовай кіраўнікамі раённага ўзроўню. Старшыню Таварыства беларускай мовы Алега Трусава ініцыятыва кіраўніка Гродзеншчыны не здзівіла. «Калі я ад імя ТБМ павіншаваў Сямёна Шапіру з абраннем на пасаду старшыні аблвыканкама, ён даслаў мне вялікую тэлеграму на добрай беларускай мове, у якой падзякаваў за віншаванне і паабяцаў мацаваць мову ў рэгіёне». Па словах А.Трусава, новы кіраўнік вобласці выгадна адрозніваецца ад свайго папярэдніка. «Вельмі культурны чалавек, не тое што магілёўскія хлопцы, мае землякі».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле