Дата выхаду: 2010-11-05
Рэдактар: Уласаў А.
Выдавец: ТАА Тут і цяпер
Copyright © 2010 by Тут і цяпер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
“Старый друг лучше новых двух”. Пару тыдняў на беларуска-расійскім фронце панавала зацішша. Аднак Аляксандр лукашэнка не вытрываў ды зноў пачаў правакаваць Крэмль. Як паведаміла “Русская служба новостей”, кіраўнік Беларусі сустрэўся з палкоўнікам ДРУ Уладзімірам Квачковым, тым самым, які патрапіў пад суд па абвінавачанні ў замаху на жыццё Анатоля Чубайса. Паводле інфармацыі РСН, рандэву адбылося ў абстаноўцы сакрэтнасці. Неўзабаве афіцыйныя беларускія крыніцы абверглі звесткі пра сустрэчу Лукашэнкі з Квачковым. Кіраўнік прэзідэнцкай прэс-службы Павел Лёгкі назваў інфармацыю РСН “чарговай вуткай”. Цікава, аднак, тое, што гэтая “вутка” ў любым разе атрымалася праўдападобнай — Лукашэнка вельмі даўно праяўляе сімпатыю да самых рэакцыйных расійскіх колаў. Таму ніхто не здзівіўся паведамленню пра сустрэчу кіраўніка Беларусі з чалавекам, супраць якога выстаўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Тут і цяпер