Сьвітанак, 18 (108) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

18 (108) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-10

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Урокі дэмакратыі. Завершыўся збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў ў прэзідэнты Беларусі, які стартаваў 30 верасня. Патэн­цыйныя кандыдаты і чальцы ініцыятыўных групаў цэлы месяц збіралі подпісы па ўсёй краіне. Да 29 верасня ўключна яны павінны былі здаць падпісныя лісты ў тэ­рытарыяльныя выбарчыя камісіі на праверку. Усяго па Беларусі было створана 155 такіх камісій. Адразу трэба звярнуць увагу на тое, што кампанія пачалася з грубых парушэнняў заканадаўства. У камісіі прадстаўнікоў дэ­макратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў не дапусцілі – былі уключаны толькі лічаныя адзінкі, ды і тыя камуністы. Рэгістрацыя кандыдатаў у адпаведнасці з каляндарным планам павінна прайсці з 14 па 23 лістапада. На пачатку “гонкі” аб сваіх прэзідэнцкіх амбіцыях заявілі аж 17 чалавек. Аднак да кан­ца дайшлі не ўсе. Неўзабаве зняўся з дыстанцыі вядомы спарынг-партнёр Рыгоравіча ліберал-дэмакрат Сяргей Гайдукевіч, які ўдзельнічаў ва ўсіх прэзідэнцкіх кампаніях пры яго кіраванні. Відавочна, што Лукашэнку ён больш не патрэбен, кіраўнік краіны падабраў сабе яшчэ парачку запасных гульцоў, якім магчы­ма паставяць па аднаму пра­цэнту. Найбольш вядомыя палітыкі – Мікола Статкевіч (сацыял-дэмакратычная партыя), дыпламат Андрэй Саннікаў, эканаміст Яраслаў Раманчук (Аб’яднаная гра­мадзянская партыя), Рыгор Кастусёў ( БНФ ) ужо заявілі аб тым, што іх ініцыятыўныя групы сабралі больш за сто тысяч подпісаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле