Крывінка, 18 (80) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

18 (80) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-10

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ярмарка ў Бешанковічах. Прачытаўшы ў “Зары”, што у суботу 16-га кастрычніка “ в 9 часов на автостоянке развер­нёт торговые ряды осенняя ярмарка”, а на ёй ЧУП ”Свіціна” будзе рэалізоўваць мяса, а восьмай раніцы я быў на месцы. Сапраўды, ужо за гадзіну да на­званага часу каля сотні чалавек на аўтастаянцы чакалі сельга­спрадукцыю. Дзесьці ў чвэртку дзевятага свіцінскае мяса пайш­ло ў продаж. Але на сотню чала­век, што да таго часу сабраліся ў чарзе, мяса было прывезена не вельмі шмат, усяго тры свіных тушы. Чарга амаль не рухалася з месца, бо людзі бралі па 10 – 15 кг у адны рукі. Яно і зразуме­ла: кошт быў значна ніжэйшы за рынкавы. Сала – 11 000, ла­патка – 12 000, карэйка 13 500 і кумпяк – 14 000. Праз гадзіну гандлю на прылаўку ад трох свіных тушаў засталіся лічаныя кілаграмы, і паўсотні, калі не болей, абураных пакупнікоў. На пытанне, ці будзе ярмарка ў наступную суботу прадстаўнік “Свіціна” адказаў адмоўна. На другое пытанне, чаму паступіла так мала мяса, паследаваў адказ упаўголаса: “А нам тое трэба?” Сапраўды, якому хозразліковаму прадпрыем­ству выгадна прадаваць сваю прадукцыю па заніжаных цэ­нах? Цэны на мяса ў нашай краіне адны з найвышэйшых у Эўропе. Тыя ж палякі прадаюць яго на 30 – 50 % танней, чым мы. Бо маюць сапраўднага канку­рэнтназдольнага ўласніка, які забяспечвае танным высакая­касным прадуктам усю краіну з 40-мільённым насельніцтвам. Нашыя калгасы з іх буйната­варнай вытворчасцю не могуць вырабіць прадукцыю без буй­ных затрат.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле