Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2004-08
Рэдактар: Хадыка Аляксей
Рэдакцыйная калегія: А. Анціпенка, У. Арлоў, Т. Архіпенка, Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, А. Белы, Ю. Бохан, В. Вячорка, Т. Габрусь, В. Голубеў, А. Грыцкевіч, А. Краўцэвіч, А. Ліс, У. Ляхоўскі, А. Мальдзіс, Г. Сагановіч, З. Шыбека
Выдавец: Цэнтар Супольнасьць
ISSN: 0236-1019
Copyright © 1990-2008 by Спадчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Апошнія 15 гадоў у беларускай гістарыяграфіі праходзілі ў значнай ступені пад знакам «вайны» з суседзямі-літоўцамі (як правіла, завочнай) за спадчыну ВКЛ. Нягледзячы на мноства перамог, гэтая вайна прынесла і вельмі адчувальныя страты: адчужанасць ад пераможцаў асноўнай масы грамадзянаў Беларусі, напружанасць у дачыненнях з суседзямі і, нарэшце, небяспеку скарачэння ўласнай гісторыі на 400 гадоў і страты ўласнага твару, уласнага пазітыўнага вобразу ў свеце. Магчыма, надыходзіць пара частковай змены акцэнтаў у гістарычных даследаваннях. Перыяд ВКЛ — самы доўгі ў гісторыі нашай краіны, адзначаны слаўнымі дасягненнямі. Менавіта ў гэты перыяд сфармаваліся падставы існавання асобнага беларускага этнасу, краіна атрымала сучаснае імя; большую частку яго Беларусь была злучана з заходнееўрапейскай цывілізацыяй. Гэта немагчыма адмаўляць. Аднак насамрэч усё было без энтузіязму ўспрынята пераважнай бальшынёй насельніцтва, якое і нефармальна, і фармальна неаднаразова выказвала недавер да каштоўнасцяў літоўскага перыяду нашай гісторыі. Сёння відавочна, што ў мностве сацыяльных пластоў і рэгіёнаў краіны структуры свядомасці, створаныя ў далітоўскі перыяд, працягваюць дамінаваць. Таму для выжывання самастойнай беларускай нацыі надзвычай важна інтэграваць літоўскую і рускую, лацінскую і бізантыйскую традыцыі. Такая тэндэнцыя намецілася яшчэ ў даследаваннях школы У. Антановіча 100-гадовай даўніны, якая разглядала ВКЛ як Літоўска-Рускую дзяржаву. Магчыма, беларусы занадта паспешліва адкінулі такую фармулёўку; яе ўяўная небяспек
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: Спадчына