Спадчына, 4-5/2003

Спадчына

4-5/2003

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2004-06

Рэдактар: Хадыка Аляксей

Рэдакцыйная калегія: А. Анціпенка, У. Арлоў, Т. Архіпенка, Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, А. Белы, Ю. Бохан, В. Вячорка, Т. Габрусь, В. Голубеў, А. Грыцкевіч, А. Краўцэвіч, А. Ліс, У. Ляхоўскі, А. Мальдзіс, Г. Сагановіч, З. Шыбека

Выдавец: Цэнтар Супольнасьць

ISSN: 0236-1019

Copyright © 1990-2008 by Спадчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ад мяжы XV–XVI стст., калі музеі як тыпалагічна аформленая з’ява паўсталі ў еўрапейскіх краінах, да сённяшнаяга дня музейныя зборы застаюцца ўніверсальным інструментам пазнання часу і навакольнага свету. Вельмі характэрная назва першых невялікіх італьянскіх збораў, змешчаных у кабінеты для заняткаў і роздумаў – «студыёла» (studiolo). Што розніцы, калі класічныя кунсткамеры – узгадаем таксама гэтую пашыраную назву – аб’ядноўвалі розныя па характары зборы, творы чалавечых рук і натхнення і стварэнні прыроды пад адным дахам, а сучасныя кунсткамеры з’яўляюцца аб’яднаннямі разнастайных згодна профілю музейных інстытуцыяў пад адной шыльдай. Прыгадаем больш за дваццаць разнастайных буйнейшых амерыканскіх музеяў, злучаных у структуру Smithsonian Institution. Беларускі збіральніцкі рух істотна не спазняўся ў параўнанні з падобнымі ініцыятывамі еўрапейскіх суседзяў. Справа рухалася коштам намаганняў вялікакняскай і магнацкіх сем’яў. Вялікія калекцыі Жыгімонта Аўгуста ў Вільні, уключаючы бібліятэку і зборы мастацкіх тканінаў, не горшыя па якасці набыткі Мікалая Радзівіла Чорнага і ягонага сына Мікалая Хрыстафора Сіроткі ў Нясвіжы распачынаюць гісторыю беларуска-літоўскага прыватнага калекцыянавання.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Спадчына

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле