Новы час, 39 (215) 2010

Новы час

39 (215) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-10-29

Рэдактар: Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Copyright © 2010 by Новы час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Плошча — усяго толькі частка сцэнару». Змагацца да перамогі і ісці на выбары, каб перамагчы. Пра такія намеры заявілі шэраг кандыдатаў ад апазіцыі. Пытанне «як?» цяпер галоўнае, на што трэба даць адказ прэтэндэнтам. Якім чынам расцэньваюць такія заявы адмыслоўцы? Сваё меркаванне на гэты конт журналістцы «НЧ» Алене Варажбей выказаў палітолаг Юры Чавусаў. — Апазіцыя можа разлічваць на поспех? І пры якіх умовах? — Ніхто з кандыдатаў не разлічвае, што Ярмошына абвесціць лічбы, якія б сведчылі пра паразу Лукашэнкі. Бо выбараў у Беларусі няма: іх няма ў тым сэнсе, што галасы не лічацца.Таму словы пра перамогу могуць азначаць перамогу на плошчы пасля пратэстаў. Або пасля плошчы ў выніку ціску па ўмовах паставак энергарэсурсаў, які чакаецца з боку Расіі напачатку года. — А чым плошча–2010 можа кардынальна адрознівацца ад плошчы–2006? Як сведчаць сацыялагічныя апытанні, колькасць людзей, гатовых выйсці на вулічныя акцыі, вельмі нязначная. — Палітыкі карыстаюцца тым, што шмат для каго з палітычна ангажаванай публікі плошча зрабілася сімвалам маральнай (а не палітычнай) перамогі. Яны хаваюцца за гэтыя словы, паўтараюць: «Плошча, плошча, мы выйдзем на плошчу». Але сэнсу гэтаму надаюць вельмі мала, то бок канкрэтыкі няма. Плошча, як і адзіны кандыдат,— гэта ўсяго толькі сродкі, часткі пэўнага сцэнару, якія нельга разглядаць як самастойныя каштоўнасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле