Мой лён і сон, 24.10.2010

Мой лён і сон

перадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш

24.10.2010

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2010-10-24

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Беларусі існуе толькі адзін помнік славутай паэтцы Ларысе Геніюш. Ён быў усталяваны ў 2003 годзе ў Зэльве на дзядзiнцы побач з мясцовай праваслаўнай царквой. Дазвол на яго ўстаноўку даў сам мітрапаліт Феларэт. Сярод тых людзей, якія прычыніліся да з'яўлення помніка быў і старшыню мінскага клубу «Спадчына» Алесь Белы, менавіта ён дамогся аўдыенцыі ў мітрапаліта Філарэта, перадаў яму ліст з просьбай і атрымаў на ёй рэзалюцыю Ўладыкі: «Бог благословит доброе начинание. 2 снежня 2002». Помнiк, якi ўяўляе сабой камень каля двух метраў вышынёй з бюстам паэткi, выканаў скульптар Мiхась Iнькоў яшчэ ў 1991 годзе. Скульптар сам паходзiць з Зэльвы. Некалькі гадоў улады не давалі дазвол на яго ўсталяванне. І толькі пасьля спрыяння мітрапаліта Філарэта помнік нарэшце знайшоў прапіску ў Зэльве. Дарэчы, устанаўлiвалi помнiк вагою ў адну тону ўручную, паколькi не ўдалося дамовiцца наконт крана.

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мой лён і сон

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся перадача ў адным файле    play