Покліч Волі, 17 (88) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

17 (88) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-10

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Лукашэнка не пераможа. У Віцебску, як і па ўсёй краіне, ініцыятыўныя групы патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Бе­ларусь пачалі збор подпісаў, неабходных для рэгістрацыі прэтэндэнтаў на гэты высокі дзяржаўны пост. Хацелася б падзяліцца сваімі першымі назіраннямі і высновамі, якія ўзніклі пад час кантактавання з выбарнікамі. Шаснаццацігадовы ўдзел у па­добных кампаніях дае мне права больш-менш аб’ектыўна ацаніць стаўленне нашых грамадзянаў да гэтай падзеі і вызначыць пера­мены, што адбыліся ў чалавечай свядомасці за шаснаццаць гадоў Лукашэнкавага кіравання. Магу адназначна сцвярджаць: заканадаўчая норма, якая зму­шае патэнцыйных кандыдатаў збіраць сто тысячаў подпісаў, на сённяшні з’яўляецца стра­шэнным анахранізмам. Тыся­чы людзей бегма носяцца па ўсёй краіне, парушаючы адну з асноўных нормаў міжнароднага права: недатыкальнасць прыват­нага жыцця. Сябры ініцыятыўных групаў грукаюць ў дзверы дамоў і кватэраў, турбуюць людзей і адцягваюць іх ад надзённых праблемаў. І толькі зборшчыкі Аляксандра Лукашэнкі не па­рушаюць гэтай нормы, бо яны сілаю ягонай улады пастаўлены ў прывілегіяванае становішча. За дзейснага прэзідэнта, як сцвярджаюць грамадзяне, подпісы збіраюць непасрэдна ва ўстановах і на прадпрыемствах. І ўжо не карова ідзе да сена, а, як ні дзіўна,-наадварот. Такая вось тут роўнасць усіх перад законам.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле