Сьвітанак, 17 (107) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

17 (107) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-10

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ва ўсім павінен быці парадак. Менавіта гэта­му накірунку большай част­кай была прысвечана чар­говая сесія Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў. Гэтым пытан­ням на розных узроўнях не першы год надаеца не­аслабная ўвага, нездар­ма на пасяджэнні сваё выступленне старшыня райсавета І. М. Новікава пачала з аналізу той ра­боты, якая праводзіцца па добраўпарадкаванню. Ірына Мікалаеўна раска­зала прысутным аб тых дасягненнях, якія здабыў наш раён у ходзе выка­нання шэрагу Праграм “Азёры”, “Двары”, “Чыстыя палі”. Добра дагледжа­ны цэнтральны парк ў Шуміліне, прыгажэе і па сучаснаму аформлена тэ­рыторыя аздараўленчага лагера “Дружба”, раён­най бібліятэкі, сярэдняй школы № 1 і Обальскай школы. Акрамя таго, быў наладжаны шэраг аглядаў-конкурсаў, якія прыводзяць да росту гаспадароў з узорным па­радкам на сваёй сядзібе, мяняюць псіхалогію насельніцтва. Варта адзна­чыць, што ў бягучым годзе на добраўпарадкаванне нашага раёна было выд­зелена 911,6 мільёна рублёў. Аднак, як пака­зала практыка зносінаў з людзьмі, грошы самі па сабе мала што вы­значаюць. Ды і аднымі адміністратыўнымі метадамі навесці пара­дак немагчыма, пакуль людзі самі не пачнуць усведамляць, што многае залежыць ад іх. Але і тут не заўсёды праяўляецца гаспадарскі падыход, найчасцей па-ранейшаму жыхары ківаюць на бяздзейнасць мясцовых уладаў. Улада ў сваю чар­гу таксама не спіць у шап­ку. У кожнага, нават сама­га невялікага дома, ёсць свае праблемы, не кажу­чы пра вуліцу ў гарадскім пасёлку, або вёску.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле