Крывінка, 17 (79) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (79) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-10

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Глянь, знаёмыя ўсе твары! Вядома, што сябрам выбар­чай камісіі можа стаць любы чалавек. Варта толькі, каб цябе вылучыла нейкая грамадская арганізацыя або неабыякавыя грамадзяне сабралі за цябе подпісы. Толькі не факт, што пасля гэтай працэдуры вылу­чаемы гарантавана стане ся­брам камісіі. Наадварот, можна гарантаваць, што ты туды ніколі не трапіш, калі маеш пазіцыю, адрозную ад непасрэдных пад­началеных сп.сп. Пянькоўскага і Шведава і меў няшчасце тую пазіцыю дзесьці адкрыта вы­казаць. Бо за тое, каб трапіць у раённую камісію, галасуе прэзідыум раённага Савету дэпутатаў разам з раённым выканаўчым камітэтам. Зразу­мела, што пры такім галасаванні ў камісію нават рудая мыш не праскоча, не тое што апазіцыйна настроеныя грамадзяне. Так і адбылося пры чарговым вылучэнні ў раённую камісію, якая будзе лічыць галасы за прэзідэнта Лукашэнку на вы­барах 19-га снежня. (Я чамусьці ўпэўнены, што галасы супраць яго ніхто нават прыблізна лічыць не будзе.) Калі вы за­хочаце бліжэй пазнаёміцца з тымі асобамі, якія ўтварылі камісію, акажацца, што Вы іх усіх цудоўна ведаеце. Бальшыня іх – нязменныя ўдзельнікі ўсіх раённых камісій, пачынаючы ад ...першых выбараў прэзідэнта Лукашэнкі. А, значыць, людзі во­пытныя і натрэніраваныя ў спра­ве барацьбы за адзіна любімага прэзідэнта. Я не стаў адшукваць газету са складам папярэдняй камісіі па выбарах народных дэпутатаў 25-га красавіка, каб параўнаць з цяперашнім.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле