Газета Слонімская, 36 (691) 2010

Газета Слонімская

36 (691) 2010

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2010-09-01

Рэдактар: Валадашчук Віктар

Выдавец: УП Газета Слонімская

Copyright © 2010 by Газета Слонімская

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Леў Сапега Слонім абмінуў. Ужо шмат гадоў у Слоніме плануюць адкрыць помнік былому слонімскаму старосце, канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу. А два гады таму ў жніўні людзі казалі і пісалі мясцовыя і рэспубліканскія СМІ, што помнік Льву Сапегу на плошчы Леніна ў Слоніме нарэшце ўжо паставяць. Але так Леў Сапега ў Слоніме і не з’явіўся. А вось у горадзе Лепелі на Віцебшчыне помнік Льву Сапегу з’явіцца. Яго ўрачыста адкрыюць на дзень горада 11 верасня. Аўтар манумента — мінскі скульптар Леў Аганаў. Ён выканаў Льва Сапегу ў поўны рост у парадным адзенні з гетманскай булавой і шабляй. Крыўдна, што Слонім Леў Сапега абмінуў. Бо праект помніка першаму беларускаму палітыку ў Слоніме нарадзіўся яшчэ каля 15 гадоў таму. Распрацоўваў яго знакаміты беларускі скульптар Іван Міско, які родам з вёскі Чамяры Слонімскага раёна. Па словах старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, з адміністрацыі прэзідэнта ў 1997 годзе нават была атрымана згода на тое, каб усталяваць помнік Льву Сапегу ў Слоніме.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Газета Слонімская

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле