Права на волю, № 18 (279) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 18 (279) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-09

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 by Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Каб пазьбегнуць масавых рэпрэсіяў. Беларускія праваабаронцы абвясьцілі ў Бруселі пра кампанію па назіраньні за прэзідэнцкімі выбарамі. З 20 па 22 верасьня старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, яго намесьнік Валянцін Стэфановіч і старшыня "Беларускага Хельсінскага Камітэту" Алег Гулак знаходзіліся з візітам у Бруселі, дзе правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюзу. Адна з асноўных тэмаў, што абмяркоўвалася падчас гэтых сустрэчаў – незалежнае назіраньне і кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Як паведаміў Алесь Бяляцкі, кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" прэзентавалася на высокім узроўні. Графік сустрэчаў быў вельмі насычаны. 20 верасьня каардынатары кампаніі сустракаліся з прадстаўніком Вярхоўнага камісара ЕС па пытаньнях правоў чалавека Рыінай Кіонка (Riina Kionka), пасьля – з прадстаўнікамі Еўрапейскай Камісіі, якія ад розных ведамстваў працуюць па пытаньні Беларусі. Таксама ў гэты дзень праваабаронцы правялі прэс- канферэнцыю для журналістаў з розных краінаў ЕС. 21 верасьня была сустрэча ў МЗС Бельгіі, 22 верасьня – з прадстаўнікамі нацыянальных дэлегацыяў у Еўрапарламенце, сярод якіх былі французы, фіны, датчане, палякі, вялікабрытанцы і інш.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле