Рэгіён (Бялынічы), 10/2010

Рэгіён (Бялынічы)

Грамадска-палітычная газета жыхароў Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў

10/2010

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2010-10

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Copyright © 2010 by Рэгіён

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Леанід Злотнікаў прагназуе дэвальвацыю і інфляцыю. У будучым годзе беларусаў можа чакаць чарговая дэвальвацыя ды рост коштаў, заяўляе эканаміст Леанід Злотнікаў. Утрыманне курсу замежных валютаў у межах вызначанага валютнага калідора прыводзіць да таго, што Нацыянальны банк Беларусі вымушаны выкарыстоўваць золатавалютныя рэзервы для падтрымання стабільнасці беларускага рубля. Як зазначае Леанід Злотнікаў, ужо сёння попыт на замежную валюту перавышае прапанову на 300-400 мільёнаў долараў штомесяц: – Нацыянальнаму банку давялося гэта пакрываць з нейкіх рэзерваў. Гэта доўга працягвацца не можа, таму што прыток валюты стаў меншы. Яшчэ нейкім чынам можна стрымліваць рост інфляцыі, забяспечваць больш высокія заробкі за кошт валютных рэзерваў. Там праблема ў знешнім фінансаванні, якое змяншаецца. Таму верагоднасць не толькі дэвальвацыі, але і інфляцыі пасля новага года даволі высокая. Паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка склалі амаль 6 мільярдаў долараў, у асноўным за кошт прытоку крэдытаў і выплаты "Газпрамам" апошняй траншы за "Белтрансгаз".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэгіён (Бялынічы)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле