Беларусы ў свеце, 9/2010

Беларусы ў свеце

інфармацыйны бюлетэнь

9/2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна

Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына

Copyright © 2010 by МГА ЗБС Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Віншуем з 20-годдзем Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! На працягу 20 гадоў “Бацькаўшчына” працуе дзеля яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захавання і паглыблення іх беларускасці. Сябры Згуртавання, якія воляй лёсу апынуліся за мяжой, не толькі не забываюцца пра Радзіму, але і вядуць актыўнае нацыянальна-культурнае жыццё. Знаходзячыся за многія кіламетры ад Беларусі ва ўмовах іншамоўнага і іншакультурнга асяроддзя, яны захоўваюць у сваіх сэрцах Радзіму і актыўна працуюць на развіццё беларускай культуры, на падвышэнне прэстыжу беларускай дзяржавы ў свеце. Як і ўсе гэтыя гады, Згуртаванне беларусаў свету ”Бацькаўшчына” будзе і надалей рабіць усё магчымае дзеля кансалідацыі беларусаў па ўсім свеце, захавання і развіцця беларускай прысутнасці за мяжой і квітнення незалежнай Беларусі. Віншуем сяброў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” з юбілеем. Выказваем шчырую ўдзячнасць тым, хто ўсе гэтыя гады быў побач з намі, падтрымліваў у складаныя моманты жыцця арганізацыі, тым, хто перажываў за нашы поспехі і дасягненні і хто непасрэдна спрычыніўся да іх. Жадаем выдатнага здароўя, дабрабыту, жыццёвай сілы і энергіі, далейшай плённай дзейнасці на карысць роднай Беларусі!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле