Покліч Волі, 16 (87) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

16 (87) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Героі беларускага сцяга. Віцебскія актывісты, вядомыя сваімі акцыямі па вывешванню бел-чырвона- белых сцягоў, атрымалі кнігі “Парсіваль” з аўтографамі Зянона Пазняка. Стар­шыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ адмыслова перадаў іх у Віцебск для мясцовых апазіцыянераў. Кніга “Парсіваль”, выдадзеная Зянонам Пазняком — гэта ры­царская легенда, вя­домая ў еўрапейскай і сусветнай культуры. Гэта аповяд пра чала­века, які шукае “свет­лы сэнс жыцця” — шукае Грааль, святую чашу, з якой, паводле легенды, піў Хрыстос падчас апошняй вя­чэры перад укрыжа­ваннем. Таму і ў аўтографе-прысвячэнні напісана: “Сяргею Каваленку — рыцару Беларускага Сьцяга”. Алега і Тараса Сурганаў старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ называе “Героямі Беларускага Сцяга”. Кнігі з аўтографамі ўсім тром актывістам уручыў старэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда. Ён лічыць, што хлопцы заслугоўваюць рамантычных “тытулаў”, нададзеных Зянонам Пазняком, бо не­аднаразова ладзілі акцыі з бел-чырвона- белымі сьцягамі і былі жорстка за гэта пакараныя. Некалькі разоў адбываў “суткі” за ўдзел у не­санкцыянаваных акцыях Тарас Сурган. Ягоны старэйшы брат Алег месяц таму выйшаў з Глыбоц­кай турмы пас­ля 6-месячнага арышту за вывешванне бел-чырвона- белага сцяга. Ён пэўны, што яго пакаралі менавіта за гэта, хаця афіцыйна яго засудзілі з іншай прычыны — за напад на міліцыянта падчас затрымання. Сяргей Каваленка быў сёлета “умоўна” асуджаны і пакараны штрафам за вывеш­ванне бел-чырвона-белага сцяга на га­радской навагодняй ёлцы 7-га студзеня, прычым

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле