Сьвітанак, 16 (106) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

16 (106) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Што хвалюе жыхароў нашага раёна? Агульнымі намаганнямі цяпе­рашняй улады і ўсяго белару­скага народа пабудавана суве­рэнная дзяржава – Рэспубліка Беларусь, якую паважаюць і з якой лічацца ў свеце. Дара­жаць сваёй краінай і беларусы, кожны з якіх нясе адказнасць за яе працвітанне. У цяперашні няпросты час на парадку дня стаіць задача дабіцца таго, каб працэсы сацыяльна- эканамічнага развіцця сталі незваротнымі, мінімізаваць наступствы цяжкага перыяду, узняць айчынную эканоміку на якасна новы ўзровень, забяспе­чыць дастойнае жыццё народа. Менавіта таму для больш хут­кага і эфектыўнага спосабу вы­рашэння праблем уладамі была створана “прамая лінія”. На мяс­цовым узроўні гэта мерапрыем­ства ладзіцца райвыканкамам. Падчас “прамой лініі” стар­шыня райвыканкама асабіста выслухоўвае тэлефанаванні грамадзян і дае адказы, больш важныя пытанні бярэ пад асабісты кантроль. Як паказала практыка, большасць тэлефон­ных зваротаў усё ж тычацца вузкапрыватных інтарэсаў, нак­шталт “да майго ганку падыйш­ла вада” або “ на наш пад’езд нахілілася аварыйнае дрэва”. З іншага боку, большасць з узня­тых жыхарамі праблем маглі б спакойна вырашыцца на мес­цах, на ўзроўні сельскіх Саветаў і мясцовых арганізацый ды прадпрыемстваў. А гэта азна­чае, што там недапрацоўваюць, не выконваюць свае непас­рэдныя абавязкі. У сваю чаргу старшыня Шумілінскага рай­выканкама В. Падляшчук раз­умее, што не варта асуджаць людзей, якія ставяць не самыя важныя пытанні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле