Гасцінец, 16 (113) 2010

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

16 (113) 2010

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2007-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Даўгі нашы. Пра даўгі дзяржавы пад час выбарчай кампаніі ўлады ніколі не ўзгадваюць. Бо ў гэтым няма палітычнай мэтазгоднасці. Значна прасцей і карысней для ўладаў павялічваць пенсіі, заробкі бюджэтнікам. За гэ­тыя павелічэнні не трэ рабіць справаздачу, тлумачыць ад­куль сродкі. Але пры гэтым для значнай часткі атрымальнікаў павялічаных пенсій, заробкаў дадзены акт выглядае, як пры­клад клопату “бацькі” аб да­брабыце грамадзян. Але за дадзенымі павышэннямі прыбыткаў бюджэтнікаў, пенсіянераў няма адпаведнага росту прадукцыйнасці працы. Гэтыя павелічэнні выплачваюцца з тых крэдытаў, якія атрымала краіна за мінулыя гады, а так­сама за кошт шалёнага росту коштаў на прадукты харча­вання, прамысловыя тавары. І атрымліваючы усе большыя грошы нашы грамадзяне не становяцца багацейшымі. Рост пенсій, заробкаў ідзе на апла­ту ўзрастаючых камунальных тарыфаў, коштаў тавараў у крамах. Толькі недасведчаныя грамадзяне могуць радавацца такому росту прыбыткаў. І ў рэальнасці сённяшні ад­носны дабрабыт у значнай меры зараз трымаецца за кошт крэдытаў, якія атрымалі ўлады ў папярэднія гады. І калі Міжнародны валютны фонд жорстка абгаворвае умовы прадстаўлення крэдытаў – іх нельга выкарыстоўваць для павышэння заробкаў, то іншыя магчыма выкарыстаць. Пакуль Беларусь не адчувае цяжар вяртання даўгоў, бо асноўныя плацяжы павінны ажыццяўляцца ў 2013-2014 гадах. І зараз даўгі склада­юць амаль восем з паловай мільярдаў рублёў без уліку мільярда даляраў за размяш­чэнне еўрабондаў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле