Права на волю, № 17 (278) 2010

Права на волю

Праваабарончы бюлетэнь

№ 17 (278) 2010

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010-09

Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна

Copyright © 2010 by Праваабарончы Цэнтр Вясна

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У самагубства цяжка паверыць Прычына сьмерці журналіста Алега Бябеніна павінна быць усебакова расьсьледаваная... Алега Бябеніна – журналіста, заснавальніка і кіраўніка сайту charter97.org знайшлі 3 верасьня на ягоным лецішчы ў Дзяржынскім раёне павешаным... Сьледчыя ў якасьці папярэдняй прычыны сьмерці журналіста назвалі самагубства. Як паведаміў СМІ начальнік аддзяленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Мінаблвыканкаму Аляксандр Данільчанка: "Бябенін вісеў на самаробнай пятлі, прымацаванай да сходавага пралёту, які вядзе на другі паверх дома. Побач ляжаў зэдлік".Нябожчык не пакінуў ніякай цыдулкі, у яго было шмат планаў, да таго ж у яго засталіся жонка і двое сыноў. Паводле словаў А. Данільчанкі, сьлядоў барацьбы і зьнешніх пашкоджаньняў на целе не было выяўлена. Між тым калегі і супрацоўнікі Бябеніна заяўляюць, што аніякіх падставаў для самагубства ў Бябеніна не было.У сувязі з гібельлю Алега Бябеніна выказаў занепакоенасьць прэзідэнт Еўрапарламенту Ежы Бузек. Ён заклікаў беларускія ўлады правесьці аб’ектыўнае расьсьледаваньне абставінаў сьмерці журналіста. Брытанская праваабарончая арганізацыя "Індэкс цэнзуры" таксама занепакоеная гібельлю аднаго з вядучых журналістаў Беларусі.Як адзін з лідараў праваабарончай ініцыятывы "Хартыя'97", Бябенін шмаВыбары ў Беларусі павінны быцьпразрыстыміУпаўнаважаны па правах чалавека пры МЗС Нямеччыны Маркус Лёнінг заклікаў прэзідэнта Беларусі правесьці прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Права на волю

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле