Тут і цяпер (Свабода), 16.09.2010

Тут і цяпер (Свабода)

16.09.2010

Дата выхаду: 2010-09-16

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2010 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі хапаюць за розныя часткі цела. 19 снежня ў нашай краіне павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. “Навошта кагосьці шукаць?” Так вырашыла Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пазачарговай сесіі, што адбылася 14 верасня. За гэтае рашэнне аднагалосна прагаласавалі ўсе 108 дэпутатаў, якія прысутнічалі на сесіі. Як паведамляе дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, “пры вызначэнні даты выбараў Пастаянная камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце зыходзіла з таго, как забяспечыць максімальны ўдзел грамадзян у выбарчай кампаніі і правесці яе ў зручны для выбаршчыкаў час. Правядзенне выбараў да канца года дазволіць без страты часу літаральна з пачатку 2011 года прыступіць да ажыццяўлення задач сацыяльна- эканамічнаг а развіцця на чарговы год і пяцігоддзе”. Дэпутат Уладзімір Здановіч пайшоў далей. Ён перакананы, што насельніцтва ў сваёй большасці разумее, што ад дабра дабра не шукаюць: “У нас няма ніводнага чалавека, які б галадаў, быў бы абарваны і паразуваны. Усё гэта таму, што ў краіне адчуваецца рука сапраўднага, дбайнага гаспадара. Вы ведаеце, аб кім я гавару. Дык навошта тады кагосьці шукаць?”

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле