Мой лён і сон, 12.09.2010

Мой лён і сон

перадача да 100-годдзя Ларысы Геніюш

12.09.2010

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2010-09-12

Рэдактар: Аркуш Алесь

Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя

Катэгорыя: Радыёперадачы

Copyright © 2010 by Беларускае Радыё Рацыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На жаль, не ўсё запланаванае грамадскім камітэтам, які быў утвораны з нагоды 100-годдзя Ларысы Геніюш, удалося здзейсніць. Найгорш справы з мемарыяльнымі шыльдамі. Шыльды былі выраблены і павешаны ў Вайкавыску і Зэльве. Аднак былі зняты міліцыяй з тае нагоды, што нібыта не было дазволу мясцовых уладаў. Але шыльды былі павешаны на прыватныя дамы са згоды гаспадароў, а ў гэтым выпадку ніякага іншага дазволу не трэба. Краязнаўца са Слоніма Сяргей Чыгрын на гэтым тыдні высвятляў пра лёс шыльды, якую зняла міліцыя Зэльвы. Сяргей Чыгрын таксама паведаміў, што фотаздымак шыльды, які ў рамцы быў павешаны падчас сёлетніх зэльвенскіх урачыстасцяў 7 жніўня на месца знятай шыльды, ніхто не чапаў. Таму Сяргей Чыгрын спадзяецца, што і сама шыльда неўзабаве вернецца на ранейшае месца.

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Радыё Рацыя

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мой лён і сон

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся перадача ў адным файле    play