Покліч Волі, 15 (86) 2010

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

15 (86) 2010

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2010 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Прэзэнтацыя кандыдатаў. 11 верасня Віцебскі еўрапейскі клуб наведалі пяцёра магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ ад дэмакратычных сілаў, якія сустрэліся з грамадскімі і палітычнымі актывістамі з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласці. Перад прысутнымі выступілі Рыгор Кастусёў, Аляксандр Мілінкевіч, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч. “Абранне адзінага кандыдата папросту немагчыма”. Першым слова ўзяў кандыдат у прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён распавёў пра тое, што ў партыі ўжо сфармавана каманда з 1500-2000 зборшчыкаў, якія без цяжкасцяў збяруць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысячаў подпісаў. Але гэта самая лёгкая част­ка працы, бо існуе вялікая небяспека таго, што кандыдат не будзе наогул зарэгістраваны. Як адна з самых старых беларускіх партый, БНФ мае даўно распрацаваную праграму эканамічнага развіцця, якую і мусіць прапана­ваць народу для выхаду з той эканамічнай сітуацыі, у якую завёў краіну Лукашэнка. Зношанасць асноўных фондаў на нашых заводах і фабрыках дасягае 90 адсоткаў, а гэта значыць, што ў хуткім часе прадукцыя гэтых прадпрыемстваў не будзе канкурэнтназдольнай нават унутры краіны. На рэформы ў энергетычнай сферы, якія былі запланаваныя на 2006-2010 гады, было выдзелена 5,9 мільярдаў долараў, але чаму рэформы правалены і куды падзеліся грошы, адказу мы з вамі не атрымаем.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле