Сьвітанак, 15 (105) 2010

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

15 (105) 2010

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2008-2010 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Працоўны дэсант для калгасаў. У саветызаваным і люмпенізаваным гра­мадстве, як правіла, пераваж­ная большасць насельніцтва займаецца не сваёй справай. Гэта заканамерна ў несвабод­най і патэрналісцкай дзяржа­ве, дзе амаль уся праца, як дзяржаўная, так і грамадская, робіцца ў добраахвотна- прымусовым парадку. Пры­чым непрафесіяналы, якія займалі чужое працоўнае месца, заўсёды кімсьці прыкрываліся. У час вайны перад чырвонаармейцамі на фронце гналі шэрагі штраф­ных батальёнаў, савецкія міліцыянеры сваю немач перад крымінальнікамі прыкрывалі дружыннікамі, а калгаснікі – дзіцячымі рукамі. Так, несумненна, першымі падаюць прыклад уладу тры­маючыя. На гэтак званыя суботнікі нярэдка выганяюць усю вертыкаль. З лапатамі ў выхадныя дні працуюць і сам кіраўнік краіны Аляк­сандр Лукашэнка, і прыз­начаныя ім “губернатары”, і кіраўнікі раёнаў. Напярэдадні кіраўнік Шумілінскага раёна В . А. Падляшчук вывеў сваіх падначаленых на лён. На па­летках ААТ “Шумілінскі льно­завод” даволі вялікая група кабінетных работнікаў разам са старшынёй раённага Саве­та дэпутатаў І. М. Новікавай вязала ў снапы льнотры­сту. Акрамя таго, ратаваць стратэгічную культуру на льняныя палеткі паслалі 280 чалавек з розных арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна: абавязковы суботнік адпрацоўвалі спецыялісты па­датковай інспекцыі, чыноўнікі райвыканкама, службоўцы ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, газавікі. І дагэ­туль кожную восень студэн­цтва і школьніцтва па ўсёй Беларусі цягнецца ў бок калгасна-саўгасных палеткаў па загадах зверху.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле