Крывінка, 15 (77) 2010

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

15 (77) 2010

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2010 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З'узд БХД. 12-га верасня ў актавай залі мінскага трактарнага за­вода адбыўся чарговы(трэці па ліку!!!) установачны з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Па надуманых прычынах пакуль што БХД не рэгіструюць. Партыя, якая ўжо сёння налічвае 2740 сяброў па ўсёй Беларусі, вылучыла на з’езд 135 дэлегатаў, якія прынялі важныя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі партыі ў Мінюсце. Акрамя таго на з’ездзе была абмерка­вана і прынята стратэгія БХД на маючых хутка адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Вось вытрымкі з пастановы з’езда. “Ілгаць, красці, баяцца – у сённяшняй Беларусі норма. Але ніводная дзяржава, пабу­даваная на хлусні, карупцыі і страху, не будзе паспяхо­вай. Толькі хрысціянскія каштоўнасці здольныя даць цвёрдае апірышча для рэформаў. Адзіная сфера, у якой рэжым бяссільны – гэта маральнасць. БХД можа і павінна стаць той палітычнай сілай, якая зменіць сістэму. БХД абірае наступаль­ную стратэгію і пастанаўляе: вылучыць кандыдатам у прэзідэнцкай кампаніі 2010 г Віталя Рымашэўскага.” Ягоным галоўным тэзісам у прэзідэнцкай праграме з’яўляецца сумленнасць ула­ды. Хлусіш, не выконваеш сваіх абяцанкаў – у адстаўку. Крад­зеш – у турму. Выбары на ўсіх узроўнях без фальсіфікацый. Вярнуць законнасць у суды, пракуратуру і міліцыю. Максімальнае спрашчэнне па­даткаабкладання. Асновай на­цыянальнай эканомікі павінен стаць вольны дробны і сярэдні бізнес. Галоўныя бюджэтныя расходы – не на дзяржаву, армію і КДБ, а на адукацыю, навуку і ахову здароўя. Улада павінна належыць мясцовым людзям, а не раённай і аблас­ной мафіі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле