Гасцінец, 15 (112) 2010

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

15 (112) 2010

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2007-2010 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Апошняя імітацыя. 14 верасня палатачнікі прызначылі фініш прэзідэнскай кампаніі на 19 снежня. Беларускія улады вызначыліся з тэрмінам чар­говай кампанія для кіраўніка краіны. Кампанія ў чарговы раз стане імітацыяй выбараў, калі за фармальнай працэ­дурай назначэння камісій, вылучэння кандыдатаў, агітацыйнай кампаніяй, гала­саваннем выбаршчыкаў не будзе галоўнага – магчымасці апазіцыі пераканацца ў сапраўднасці працэдуры падліку галасоў. Наш рэжым у чарговы раз паспрабуе прадэманстраваць фармаль­ную працэдуру выбараў, пазбавіўшы апанентаў адэк­ватнага ўдзелу ў працы камісій і самага галоўнага – удзелу у падліку галасоў. Александр Мілінкевіч у ліпені накіраваў у Палату прадстаўнікоў прапановы на­конт празрыстасці выбарчай кампаніі на Беларусі. Прапа­нова была простай і зразу­мелай – уключыць у склад камісій у абавязковым парад­ку прадстаўнікоў кандыдатаў. З Палаты быў атрыманы фар­мальны ліст аб удакладненні дадзенай працэдуры. І удакладненні Мілінкевіч адра­зу накіраваў у Палату. Але на пазачарговай сесіі прапановы лідэра дэмакратычных сіл не разглядаліся. Рэжым вырашыў зноў правесці імітацыю вы­барчага працэсу. Сёння ужо зразумела, што кіраўнік краіны атрымае у пра­таколах каля 80-90% галасоў пры яўцы выбаршчыкаў у 90-95%. І гэта зразумела. Выканаўчая вертыкаль праз залежныя камісіі мусіць прадэ­манстраваць свайму кіраўніку існасць міфа аб адзінстве улады з народам. Па гэтаму міфу амаль усе выбаршчыкі краіны падтрымліваюць курс кіраўніка краіны і дружна за гэта галасуюць на выбарах. Гэта хлусня актыўна ўбівае

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле