Рэгіён (Бялынічы), 9/2010

Рэгіён (Бялынічы)

Грамадска-палітычная газета жыхароў Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў

9/2010

Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Вырвіч Барыс

Copyright © 2010 by Рэгіён

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Завалілі. Напрыканцы жніўня дэпутаты Магілёўскага аблсавета на трэццяй чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання разгледзелі ход выканання дзяржаўнай Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян. Падчас сесіі было адзначана, што за перыяд ажыццяўлення Праграмы гаспадаркамі насельніцтва забяспечаны тэмп роста валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі 101,7 %. За 2006-2009 гады у цэлым па Магілёўскай вобласці не атрымалась дасягнуць выканання 11-ці мерапрыемстваў з 22-х кантралюемых. Ні адзін з райвыканкамаў вобласці не здолеў выканаць цалкам даведзеныя прагнозныя паказчыкі, якія былі прадугледжаны абласной праграмай. Яшчэ больш сумныя вынікі атрыманы за першае паўгоддзе 2010 года. За студзень-чэрвень бягучага года тэмп роста валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках насельніцтва толькі 94,5 % к адпаведнаму перыяду мінулага года. “Падтрымалі” так, што толькі за дадзены перыяд вяскоўцы сталі трымаць менш буйной рагатай жывёлы – на 6,3 % (у тым ліку кароў – на 9, 3 %), свіней – на 0,6 %, а колькасць пасяўных плошчаў зменшылася на 3,4 %.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэгіён (Бялынічы)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле