Беларус, 572

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

572

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2010-09

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

Copyright © 2010 by Беларус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

“Прымушэньне да здачы сувэрэнітэту” – новая палітыка расейскага гэбізму (Выступ на ліпеньскім Сойме БНФ “Адраджэньне”і КХП – БНФ). Мы перажываем пэрыяд гісторыі, калі ў суседняй агрэсіўнай краіне ўстаноўлена поўная і абсалютная ўлада КГБ – рэпрэсіўнай спэц-службы Савецкага Саюзу, якая фігуруе цяпер пад назваю ФСБ. Але гэта адна і тая-ж зьява, адна і тая-ж структура. Трымаючы абсалютную ўладу ў Расеі, КГБ-ФСБ праз шматлікую агентуру кантралюе ўсё грамадзтва і выступае ў ролі напоўтаемнай палітычнай супэрпартыі, якая мае свае кадры і офісы ва ўсіх кутках Расеі, фінансуецца зь бюджэту і знаходзіцца пад аховаю карпаратыўнай улады. Гэта ёсьць дзяржаўная структура, палітычная ўлада і ўладная партыя адначасова, якая (гэта істотна!) імкнецца ўплываць на міжнародны парадак і палітычныя працэсы ў сьвеце. Сацыяльна-палітычную сыстэму, якая ўтварылася ў Расеі пад уладаю ФСБ-КГБ, мы называем “гэбізмам” (альбо “чэкізмам”, як абазначаюць яе самыя расейцы). Гэбізм сваімі карэньнямі прарастае з расейскай эўраазіяцкай мэнтальнасьці і заглыблены ў гісторыю Расеі, пачынаючы ад Залатой Арды. Тым ня менш у сучаснай палітыцы гэбізм – зьява новая і, як ня дзіўна, грамадзтвам яшчэ агулам не ўсьвядомленая і амаль цалкам незразумелая на Захадзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле