Беларускія Ведамасьці, 1 (68) 2009

Беларускія Ведамасьці

Беларускае выданьне

1 (68) 2009

Месца выхаду: Нью-Ёрк-Варшава

Дата выхаду: 2009-10

Рэдактар: Пазьняк Зянон, Палачаніна Галіна

Copyright © 2009 by Беларускія Ведамасьці

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: У супрацоўнiцтве зь Беларускiм Выдавецкiм Таварыствам ў Амэрыцы

Бел-Чырвона-Белы Сьцяг у Віцебску. Апоўдні 7 студзеня на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў нацыянальны сьцяг. Паводле мінакоў і тых гараджанаў, што прыйшлі зь дзецьмі на калядныя сьвяткаваньні або на каток, сьцяг бел-чырвона-белае палотнішча памерам ня менш як чатыры мэтры, разгарнулася над зоркай на версе ёлкі. Людзі адразу зьвярнулі на гэта ўвагу, пачалі фатаграфаваць і здымаць на камэры ў мабільных тэлефонах. Праз колькі хвілін вакол ёлкі замітусіліся міліцыянты, якія дзяжурылі на плошчы. Тым часам на ёлцы можна было разгледзець і чалавека, які, верагодна, вывесіў сьцяг. Супрацоўнікі міліцыі атачылі ёлку ды выклікалі супрацоўнікаў МНС. Сьцяг на вачох у соцень жыхароў Віцебску здымалі з дапамогай пажарнай машыны: вышыні лесьвіцы хапіла, каб адмыслоўцы ўзьняліся на 40-мэтровую канструкцыю галоўнай гарадзкой ёлкі. На плошчу зьехаліся з дзесятак міліцэйскіх машын і спэцтэхнікі, сярод супрацоўнікаў МУС гараджане пазналі галоўнае гарадзкое і нават абласное міліцэйскае начальства.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларускія Ведамасьці

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле