Беларускія Ведамасьці, 1 (66) 2009

Беларускія Ведамасьці

Беларускае выданьне

1 (66) 2009

Месца выхаду: Нью-Ёрк-Варшава

Дата выхаду: 2009-01

Рэдактар: Пазьняк Зянон, Палачаніна Галіна

Copyright © 2009 by Беларускія Ведамасьці

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: У супрацоўнiцтве зь Беларускiм Выдавецкiм Таварыствам ў Амэрыцы

Рыхтуемся да разьвіцьця падзеяў. …Падзеі ў Беларусі (і ў цэлым у сьвеце) усё больш разьвіваюцца па сцэнары крызісу, які істотна ўплывае на палітычныя паводзіны. Чакаецца, што абвастрэньне можа пачацца ўжо ў канцы красавіка гэтага года. Сытуацыя абумоўлена перш за ўсё ўнутранай антыбеларускай палітыкай рэжыму. Крызіс абвастрыў гэтую сытуацыю, і грамадзтва ўжо пачало пажынаць горкія вынікі эканамічнага і палітычнага лукашызму. Напярэдадні магчымых зрухаў у грамадзтве ўсім нам, сябрам Народнага Фронту і ўсяго нашага нацыянальна-дэмакратычнага руху, неабходна яшчэ раз нагадаць сабе аб пазыцыі, прынцыпах і сэнсе нашых паводзінаў у зьменных абставінах. У ацэнцы міжнародных адносінаў да антыбеларускага рэжыму мы адстойвалі неабходнасьць міжнароднай крытыкі дыктатуры, дачыненьняў з рэжымам на пэўных умовах (з магчымасьцю санкцыяў пры невыкананьні ўмоваў) і правядзеньне палітыкі салідарнасьці зь беларускім апазыцыйным нацыянальна-дэмакратычным рухам. Мы выступалі супраць ізаляцыі рэжыму, паколькі (як пацьвердзіла сусьветная практыка) ізаляцыя ўмацоўвае дыктатуру і нішчыць, аслабляе народ. (з выступу на сакавіцкім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту „ Адраджэньне”)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларускія Ведамасьці

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле